Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд: Францыя мае намер даць бязьлітасны бой тэрарыстам


Францыя мае намер даць бязьлітасны бой тэрарыстам — заявіў Алянд побач зь месцам захопу закладнікаў.

Сёньня непадалёк ад галоўнага стадыёну францускай сталіцы адбыліся выбухі падчас футбольнага матчу Францыя-Нямеччына. Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прысутнічаў на матчы, быў эвакуяваны.

Таксама падчас страляніны ў цэнтры Парыжу загінулі людзі. Агулам колькасьць забітых ня меней за 46 чалавек, дзясяткі параненыя.

Францускі ўрад прыняў рашэньне зачыніць дзяржаўныя межы і вывесьці на вуліцы войскі, заявіў прэзыдэнт Алянд у сваім звароце да нацыі, назваўшы напады "беспрэцэндэнтнымі". Гарадзкія ўлады Парыжу, заклікалі людзей не выходзіць з дому.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў Вашынгтоне выступіў з заявай, назваўшы падзеі ў Парыжы "нападам на ўсё чалавецтва і на ўнівэрсальныя каштоўнасьці, якія мы ўсе падзяляем".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG