Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 14 лістапада 2015: 95-годзьдзе Зьезду Случчыны; зваляй сабе рукавіцы з воўны сам!


Адзначэньне гадавіны Збройнага чыну ў Слуцку. Архіўнае фота.

Афіша:

Менск. Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя праводзіць устаноўчы сход Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Хрысьціянска-Дэмакратычны Рух». Пачатак а 11.00 па адрасе: вул. Шчорса, 1, гатэль «Камфорт», канфэрэнц-заля № 1.

Менск. Студэнцкае этнаграфічнае таварыства праводзіць майстар-клас па валяньні рукавіцаў з воўны. Заняткі праходзяць па адрасе: вул. Лібкнехта, 112; ад 13.30 да 17.00.

14 лістапада — Сусьветны дзень барацьбы з дыябэтам.

У гісторыі:

1812 — нарадзіўся Паўлюк Багрым, беларускі паэт.

1902 — нарадзіўся Міхась Машара, беларускі пісьменьнік і грамадзка-палітычны дзяяч.

1905 — нарадзіўся Міхась Васілёк, беларускі паэт.

1912 — Янка Золак, беларускі паэт.

1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. Заснавала яе Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Маршалкам Таварыства быў Вацлаў Іваноўскі, а ягонымі намесьнікамі — Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі.

1920 — пачаў працу Зьезд Случчыны. У яго складзе былі 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку, а таксама некалькі прадстаўнікоў арміі генэрала Булак-Балаховіча. На зьезьдзе была абраная Рада Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю. Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлях, і выказаў пратэст супраць бальшавісцкай акупацыі.

1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.

У памяці:

2008 — памёр Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, архівіст.

2008 — памёр Аляксандар Дракахруст, беларускі рускамоўны паэт, перакладчык.

Цытата:

«Ціха... Ноч... Аксамітавы змрок...

Мы ў саду, пад кудраваю вішняй,

Перайшлі запаветны парог,

Насустрэчу нязнанаму вышлі.

І тады, ў гэту цёплую ноч,

Мне шаптала зялёнае вецьце,

Што пагляд васілёчкавых воч

Не дарыла нікому ты ў сьвеце.

Верыў я і жадаў яшчэ больш

Патануць у пяшчотах каханьня,

Піць, забыўшы мінулага боль,

Пацалункі да сіняга раньня.

Каб я мог, я б табе у касу

Уплясьці б хацеў нізанку зорак,

Ды зьнячэўку рассыпаў расу

Па мурожнай траве новы золак».

Янка Золак, «Успамін».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG