Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільлічоўск на Адэшчыне стане Чарнаморскам


Ва Ўкраіне працягваюць мяняць камуністычныя назвы гарадоў. На чарзе перайменаваньне Днепрапятроўску і Кіраваграду.

Жыхары 70-тысячнага горада-спадарожніка Адэсы прынялі рашэньне — перайменаваць партовы горад Ільлічоўск у Чарнаморск. Пра гэта паведамляе «Ліга.net».

«У вялікай зале Палаца культуры Ільлічоўску адбыліся грамадзкія слуханьні аб перайменаваньні горада Ільлічоўска, у адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону „Аб асуджэньні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымболікі“. На абмеркаваньне былі вынесеныя дзьве назвы: Ільлячэўск (у гонар прарока Ільлі) і Чарнаморск. Пасьля дыскусіі большасьць удзельнікаў — 348, у тым ліку гарадзкі галава Валеры Хмяльнюк — падтрымалі галасаваньнем назву Чарнаморск. Супраць прагаласавалі 23 чалавекі, устрымаліся — 14», — адзначылі ў ільлічоўскім гарсавеце.

Пытаньне аб зацьвярджэньні новай назвы партовага гораду будзе вынесена на наступную сэсію гарсавету.

Раней гарсавет Арцёмаўску Данецкай вобласьці пастанавіў перайменаваць гэтае паселішча і вярнуць яго гістарычную назву Бахмут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG