Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва фэдэрацыі футболу сустрэлася зь міністрам Шуневічам


Заўзятар з Пагоняй перад стадыёнам у Барысаве
Заўзятар з Пагоняй перад стадыёнам у Барысаве

Дачыненьні беларускай міліцыі і футбольных заўзятараў абмяркоўваліся 11 лістапада на сустрэчы кіраўніка Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргея Румаса і першага намесьніка старшыні БФФ Сяргея Сафар’яна зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.

Як паведамляе «Прессбол», сустрэча мела «канструктыўны характар» і па яе выніках было дасягнутае ўзаемаразуменьне «па шэрагу пытаньняў».

Сёлета на стадыёнах здарылася некалькі інцыдэнтаў. Да прыкладу, на матчы адбору на Эўра-2016 паміж зборнымі Беларусі і Македоніі міліцыя затрымала некалькі заўзятараў нібыта за «дробнае хуліганства». Самі ж затрыманыя сьцьвярджалі, што затрымлівалі іх за шалікі з гербам «Пагоня». Заўзятараў аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG