Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбскі прэм’ер усклаў кветкі ў Срэбраніцы


Прэм’ер-міністар Сэрбіі Аляксандар Вучыч ускладае кветкі.
Прэм’ер-міністар Сэрбіі Аляксандар Вучыч ускладае кветкі.

Прэм’ер-міністар Сэрбіі Аляксандар Вучыч наведаў сёньня Срэбраніцу і аддаў даніну памяці мусульманскім ахвярам разьні 1995 году. Гэта адбылося праз чатыры месяцы пасьля таго, як яго фактычна выгналі з гораду, закідаўшы камянямі.

Былы ультра-нацыяналістычны палітык, які прыняў праэўрапэйскую лінію, Вучыч ўсклаў вянок зь белых ружаў да мэмарыялу ў Срэбраніцы ў прысутнасьці мусульманскага мэра гораду і лідэра басьнійскіх мусульманаў Бакіра Ізетбегавіча.

Каля 8000 мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў былі забітыя басьнійскімі сэрбамі у Срэбраніцы ў ліпені 1995 года, пад канец вайны ў Босьніі 1992-1995 гадоў, што зрабілася найцяжэйшым злачынствам у Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны.

Вучыч знаходзіўся ў Срэбраніцы на эканамічнай канфэрэнцыі — гэта быў першы яго візыт у горад на ўсходзе Босьніі і Герцагавіны з 11 ліпеня, калі натоўп на мэмарыяльнай цырымоніі з нагоды 20-й гадавіны разьні пачаў скандаваць «Алах Акбар» і закідаў кіраўніка ўраду Сэрбіі каменьнем і бутэлькамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG