Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух салідарнасьці «Разам» хоча рэарганізавацца і зарэгістравацца


Лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык
Лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык

12 лістапада ў Менску ў Сядзібе БНФ адбудзецца сход сябраў і прыхільнікаў руху салідарнасьці «Разам».

«Гэты сход будзе адбывацца ў першую чаргу для актывізацыі дзейнасьці руху. Тыя акцыі, якія мы праводзім, яны вядомыя ў Беларусі, шмат якія зь іх носяць нацыянальны характар на ўзроўні ўсёй краіны. Спадзяюся, што гэты сход дазволіць рэарганізаваць рух салідарнасьці „Разам“, бо мяне вельмі турбуе тая апатыя, якая ахапіла беларускае грамадзтва пасьля выбарчага фарсу. Дастаткова было Ярмошынай агучыць хлусьлівыя, але чаканыя лічбы, і ў пэўнай ступені значная частка грамадзтва вельмі небясьпечна з гэтым зьмірылася», — паведаміў Свабодзе лідэр руху Вячаслаў Сіўчык.

Падчас сходу плянуецца абмеркаваць палітычную сытуацыю ў краіне, абраць каардынатараў па Менску і прыняць выніковыя дакумэнты.

Асноўныя мэты Руху — барацьба з этнацыдам, падтрымка беларускіх прадпрымальнікаў і вызваленьне палітвязьняў.

«Асноўныя мэты Руху — барацьба з этнацыдам, падтрымка беларускіх прадпрымальнікаў і вызваленьне палітвязьняў. Таму адпаведныя рэзалюцыі будуць прынятыя. Нагадаю, што рух салідарнасьці „Разам“ і цяпер вызначае ў якасьці палітвязьняў Андрэя Бандарэнку і Міхаіла Жамчужнага», — падкрэсьліў палітык.

Акрамя таго, на сходзе маюць прыняць рашэньне наконт падрыхтоўкі дакумэнтаў для рэгістрацыі ў Мін’юсьце.

«Гэта не асноўнае пытаньне, але ж па просьбах нашых актывістаў таксама будуць пададзеныя паперы на рэгістрацыю», — патлумачыў ён.

Сіўчык нагадвае, што рух «Разам» зарэгістраваны ў Чэхіі, Польшчы і Літве і там таксама праводзіць акцыі ў падтрымку Беларусі. Акрамя таго, арганізацыя мае свой офіс у Кіеве. «За гэтыя гады ў нашых акцыях узяла ўдзел не адна тысяча актывістаў», — кажа Вячаслаў Сіўчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG