Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BRUTTO рыхтуе вялікія канцэрты ў Львове, Харкаве, Днепрапятроўску і Кіеве


Канцэрты зьяўляюцца працягам вялікага эўрапейскага туру «Родны край» у падтрымку новага альбому.

Гурт выпусьціў відэапрэзэнтацыю «Тур Родны край 2015-2016». Відэа:

«Мы прыходзім у любую залю і праз пару гадзін яна ператвараецца ў Залю BRUTTO! Людзі з Чырвонымі Малаткамі на грудзях зьвісаюць з бальконаў, гайдаюцца на люстрах, скачуць на сцэне і ў партэры... Ахова хорам сьпявае „Гары“, а афіцыянткі танчаць пога пад „Адыдас“. „Воіны Сьвятла“ сьпяваюць нават тыя, хто не разумее пра што, уласна, гаворка...» — кажа Сяргей Міхалок.

З розных гарадоў Беларусі і Ўкраіны ладзяцца бас-туры прыхільнікаў гурта.

Графік тура на 2015 год:

21 лістапада — Украіна. Львоў. Палац Спорту
29 лістапада — Украіна. Харкаў.
5 сьнежня — Украіна. Днепрапятроўск. Клуб Тайм Аўт
19 сьнежня — Украіна. Кіеў. Палац Спорту

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG