Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку апаганілі больш за 60 магілаў


Уначы на могілках «Экімань», разьмешчаных паміж курганам Неўміручасьці і мастом праз Заходнюю Дзьвіну на ўскраіне Полацку, разбурылі 63 надмагільлі.

Па падазрэньні ў злачынстве затрыманы 25-гадовы жыхар Полацку й два яго непаўналетнія хаўрусьнікі.

Полацкі міжраённы адзьдзел Сьледчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце масавага разбурэньня надмагільляў, паведамляе БелаПАН.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 7 лістапада. Справа распачата па ч. 1 арт. 347 КК (зьдзек з магілы).

«Мала таго што яны павалілі помнікі, дык яшчэ і паразьбівалі, крыжы скінулі ў кучу і падпалілі. Вянкі на магілах падпалілі таксама. Магілы чорныя былі», — паведамлецца «Ўкантакце».

Сьледчыя вызначаюць агульную суму нанесенай шкоды, дапытваюць падазраваных асобаў, шукаюць сьведак і пацярпелых.

Error rendering VK.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG