Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 лістапада ў галерэі «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!» — шчодра ілюстраванага гумарыстычнага гіда па выжываньні ў Беларусі, складзенага на ангельскай і беларускай мовах. Кніга паўстала на базе папулярнага блёгу «Гэта Беларусь, дзетка!»

Ілюстрацыі з сайта www.etobelarusdetka.com
Ілюстрацыі з сайта www.etobelarusdetka.com

У праграме сустрэча з аўтаркамі кнігі, розыгрыш прызоў, падвядзеньне вынікаў конкурсаў, сярод іх — конкурсу на самы вясёлы фатаздымак з хэштэгам ‪#‎hetabelarusdzietka‬ або ‪#‎etobelarusdetka ў сацыяльных сетках.

Аўтары — Марыя Чаракова і мастачка Марта Чарнова, беларускі, якія воляй лёсу ў малым узросьце апынуліся за мяжой, але не пакінулі любові да радзімы і гараць жаданьнем адкрываць «гэту бясконца цікавую краіну» для сябе і замежнікаў — падзеляцца асабістымі гісторыямі і распавядуць пра шлях кнігі да чытача.

Аўтары Марыя Чаракова і мастачка Марта Чарнова
Аўтары Марыя Чаракова і мастачка Марта Чарнова

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG