Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў: эфэктыўнасьць традыцыйнай дзяржаўнай палітыкі ў галіне эканомікі зьніжаецца


Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

Пра гэта кіраўнік ураду Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў сёньня, выступаючы на міжнародным фінансава-банкаўскім форуме краінаў СНД, які пачаўся ў Менску.

Андрэй Кабякоў падкрэсьліў, што ў цяперашніх зьнешніх умовах сусьветныя аналітыкі прагназуюць для краінаў СНД адзін з самых нізкіх тэмпаў разьвіцьця. Дзеля таго, каб пазьбегнуць гэтага, на думку кіраўніка беларускага ўраду, трэба праводзіць структурныя рэформы. Ён сказаў, што гэтыя рэформы кожная краіна павінна праводзіць, улічваючы свае магчымасьці і спэцыфіку.

«Гэта свой выбар, свае рызыкі, пошук свайго шляху разьвіцьця. Адказы на зьнешнія выклікі трэба шукаць унутры краіны, а не па-за яе межамі».

У якасьці крокаў, якія могуць садзейнічаць разьвіцьцю краінаў СНД, кіраўнік беларускага ўраду прапанаваў падвысіць інтэграцыю, паляпшаць заканадаўства, ствараць сумесныя кампаніі і рэалізаваць буйныя праекты. Калі гэтага не рабіць, то, на думку Андрэя Кабякова, інвэстыцыі ў эканоміку будуць адкладацца на няпэўны час, а ў народа будзе зьяўляцца недавер да палітыкі дзейнай улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG