Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрад Канады ўвайшлі 2 этнічныя ўкраінкі


Хрысьця Фрылянд
Хрысьця Фрылянд

У склад новага ўраду Канады, які ўзначаліў прэм’ер-міністар Джастын Трудо, увайшлі 30 міністраў: 15 мужчын і 15 жанчын. Сярод іх — 2 этнічныя ўкраінкі.

Новым міністрам міжнароднага гандлю Канады стала Хрысьця Фрылянд, канадзкая пісьменьніца, журналістка і палітык украінскага паходжаньня, якая прайшла ў парлямэнт ад Лібэральнай партыі. 47-гадовая Хрысьця Фрылянд нарадзілася ў канадзкім горадзе Піс-Рывэр у правінцыі Альбэрта. Яе маці, Галіна Хамяк-Фрылянд, украінка па паходжаньні.

Хрысьця Фрылянд вучылася ў Адрыятычным каледжы аб’яднанага сьвету. Яна атрымала ступень бакаляўра мастацтваў па расейскай гісторыі і літаратуры ў Гарвардзкім унівэрсытэце і ступень магістра дасьледаваньняў па славістыцы ў каледжы Сьвятога Антонія ў Оксфардзкім унівэрсытэце.

Сваю журналісцкую кар’еру Фрылянд пачынала ва Ўкраіне ў якасьці стрынгера Financial Times, The Washington Post і The Economist. Пазьней яна працавала ў Financial Times у Лёндане намесьнікам рэдактара, рэдактарам брытанскіх навінаў, кіраўніком маскоўскага бюро, карэспандэнтам ва Ўсходняй Эўропе, рэдактарам ўікэнд-выданьня і рэдактарам FT.com.

Раней Хрысьця Фрылянд казала, што сьпіс асобаў, якія падпадаюць пад санкцыі, павінен быць пашыраны і ўключаць шэраг расейскіх алігархаў, якія ўжо трапілі пад санкцыі ў суседніх ЗША.

Новым міністрам занятасьці, разьвіцьця працоўных рэсурсаў і працы стала ўкраінка па паходжаньні Мэрыен Міхічук, якая таксама прадстаўляе Лібэральную партыю. Прысягу яна скончыла словамі «Дзякуй». 60-гадовая Міхічук зьяўляецца геолягам па спэцыяльнасьці. У палітыцы з 1995 году, калі прайшла ў заканадаўчы сход у канадзкай правінцыі Манітобы. Яе бацька і маці зьяўляюцца ўкраінцамі па паходжаньні.

Прызначэньне новага ўраду Канады адбылося 4 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG