Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто будзе кандыдатам ад рэспубліканцаў на выбарах прэзыдэнта ЗША


Кандыдаты ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі падчас тэлевізійных дэбатаў (зьлева направа): Джэб Буш, Марка Рубіё, Дональд Трамп і Бэн Карсан. 28 кастрычніка 2015 году
Кандыдаты ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі падчас тэлевізійных дэбатаў (зьлева направа): Джэб Буш, Марка Рубіё, Дональд Трамп і Бэн Карсан. 28 кастрычніка 2015 году

Дэбаты паміж 10 кандыдатамі глядзелі мільёны амэрыканцаў, паведамляе ВВС. Паводле ацэнкі журналістаў, у ходзе дэбатаў шмат у чым вызначыліся галоўныя кандыдаты.

Мільярдэр Дональд Трамп, які лідзіруе ў апытаньнях грамадзкай думкі сярод рэспубліканцаў, стаў аб’ектам рэзкай крытыкі. Як паказаў губэрнатар штата Агаё Джон Касіч, кіраўніцкага вопыту Трампа не дастаткова для таго, каб кіраваць краінай.

Асноўныя пытаньні да Трампа паўсталі ў сувязі зь яго праграмай па падаткаабкладаньні. Цяпер Трамп абяцае цалкам адмяніць падатак на прыбытак для людзей, якія зарабляюць менш за 25 тысяч даляраў у год (каля 1,6 мільёнаў рублёў) і для сем’яў з даходам менш за 50 тысяч даляраў у год.

Акрамя таго, Трамп абяцае пабудаваць сьцяну на мяжы з Мэксыкай, каб прадухіліць пранікненьне ў ЗША нелегальных мігрантаў.

Буш не вылучаўся

Другі паводле папулярнасьці кандыдат ад рэспубліканцаў — нэўрахірург на пэнсіі Бэн Карсан, які імкліва даганяе Трампа ў рэйтынгах: калі за Трампа гатовыя прагаласаваць каля 27% сябраў партыі, то за Карсана — 22%.

Паказчык трэцяга паводле папулярнасьці кандыдата — сэнатара Марка Рубіё — 9%.

Лідэрства Трампа, зрэшты, не бясспрэчнае. У нядаўнім апытаньні, праведзеным газэтай New York Times, Карсан апярэдзіў Трампа на 4%.

Асобна журналісты адзначаюць выступ Джэба Буша, брата былога прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага. Буш падчас дэбатаў апаніраваў сэнатару Марку Рубіё.

Як адзначаюць журналісты, на фоне астатніх кандыдатаў Буш не вылучаўся. Яго ўнутрыпартыйны рэйтынг у адпаведнасьці з апытаньнямі — 7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG