Сэйсмолягі пацьвердзілі, што землятрус меў сілу 7,7 бала на шкале Рыхтэра.
Як паведамляюць прэс-агенцтвы, моцныя падземныя штуршкі адчуваліся ў Кабуле, Нью-Дэлі і Ісламабадзе. У сталіцы Пакістану хісталіся сьцены будынкаў, і людзі пакінулі офісы ў паніцы, чытаючы вэрсэты з Карану.
Памеры шкоды і колькасьць магчымых ахвяраў ад землятрусу пакуль не вядомыя.