Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 кастрычніка: дзень народзінаў Карласа Шэрмана і Віктара Турава


Карлас Шэрман
Карлас Шэрман

Падзеі і даты гэтага дня

ФОТА ДНЯ

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на поштуradiosvaboda@gmail. com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

Полацак — прэзэнтацыя-дыскусыя «Беларуская культура — прастора выбару?» Музэй беларускага кнігадрукаваньня, вул. Ніжне-Пакроўская, 22. Пачатак: 14:00.

У ГІСТОРЫІ

1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.

2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 — гішпанскі мастак Пабла Пікаса.

1913 — беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цэсьлюк.

1933 — беларуская мастачка Нэлі Шчасная.

1934 — Карлас Шэрман, беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня.

1936 — Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1647 — італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.

1958 — Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году

1991 — Міхась Міцкевіч, малодшы брат Якуба Коласа, грамадзка-культурны і рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

ЦЫТАТА

«Нацыянальны склад арміі генэрала Булак-Балаховіча ўстанавіць вельмі цяжка. Роля беларускага элемэнту ў гэтай арміі адведзеная была перш за ўсё 2-й Менскай дывізіі. Паводле яе камандзіра, палкоўніка Мэдарда Мікошы, жаўнеры гэтай дывізіі ў большасьці паходзілі з тэрыторыі „Літвы і Беларусі“. Зразумела, этнічных літоўцаў сярод іх не было. У склад гэтай дывізіі пачаткова ўваходзілі: Менскі полк, Асобны беларускі батальён (з конным узводам) пад камандаваньнем капітана Хведашчэні і два беларускія партызанскія атрады. Палкам гэтай дывізіі даваліся назвы: Менскі, Смаленскі, Віцебскі, ды яшчэ Магілёўскі. У дывізію масава ўключаліся жаўнеры, завэрбаваныя ў лягерах для савецкіх ваеннапалонных. І іх колькасьць, відаць, перавышала колькасьць беларускіх добраахвотнікаў».

Алег Латышонак, гісторык

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG