Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мітынгу супроць пляну ААН па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Лібіі


Трагедыя адбылася 23 кастрычніка ў горадзе Бэнгазі, які часткова кантралюецца баевікамі «Ісламскай дзяржавы». Менавіта з кварталаў пад кантролем ісламістаў вёўся абстрэл па ўдзельніках мітынгу супроць пляну, які ААН прапанавала для ўрэгуляваньня сытуацыі ў краіне. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на паліцыю Бенгазі.

Цяпер ўсход краіны кантралюе ўрад у Бэнгазі, які прызнае міжнародная супольнасьць, між тым у сталіцы краіны Трыпалі ўлада належыць парлямэнту, які падтрымліваюць ісламісты і баевікі з розных ісламскіх груповак. Паводле пляну ААН, у Лібіі прапануецца стварыць новы ўрад нацыянальнага адзінства. Гэты плян, які быў абвешчаны год таму, пакуль не прывёў да міру ў Лібіі. Паведамляецца, што падчас абстрэлу мітынгу ў Бэнгазі 6 чалавек загінулі і ня менш за 35 чалавек параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG