Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзананснае забойства ў Расеі: абвінавачаны знойдзены мёртвым


Аміран Геаргадзе
Аміран Геаргадзе

Расейскі прадпрымальнік Аміран Геаргадзе, падазраваны ў забойстве чатырох чалавек у Краснагорску, знойдзены мёртвым.

Як паведаміла «Інтэрфаксу» прадстаўнік МУС РФ Алена Аляксеева, паводле папярэдніх дадзеных, Геаргадзэ скончыў пакончыў з сабой яшчэ ў дзень зьдзяйсьненьня злачынства, якое набыло ў Расеі шырокі рэзананс — 19 кастрычніка. Яго цела знойдзена сёньня ў адным з прыватных дамоў пасёлка Цімошкін.

Раней Геаргадзе, які атрымаў у СМІ мянушку «Краснагорскі стралок», было завочна прад’яўлена абвінавачваньне ў забойстве першага віцэ-мэра Краснагорску Юрыя Караўлова, дырэктара кампаніі «Краснагорскія электрасеткі» Георгія Катлярэнкі, мясцовага жыхара Канстанціна Смыслова, які працаваў у службе бясьпекі газэты «Маскоўскі Камсамолец» і свайго партнэра па бізнэсе Трыстана Закаідзэ. Геаргадзе быў абвешчаны ў фэдэральны вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG