Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачава і Макей запусьцілі зь менскага вакзала цягнік у гонар гадавіны ААН

23 кастрычніка з пэрону менскага чыгуначнага вакзала адправіўся цягнік — «Экспрэс ААН-70: на шляху да партнэрства для разьвіцьця», на якім разам сабраліся супрацоўнікі ААН, прадстаўнікі ўраду Беларусі, арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, а таксама прадстаўнікі дыпляматычных місій.

У кастрычніку ва ўсім сьвеце адзначаецца 70-годзьдзе з дня заснаваньня Арганізацыі аб’яднаных нацый. Да гэтай даты ўрад Беларусі сумесна з ААН праводзіць інфармацыйна-асьветніцкія мерапрыемствы.

XS
SM
MD
LG