Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія забараніла падаваць аналітыку па банках Расеі


Штаб-кватэра Эўракамісіі ў Брусэлі, 22 красавіка 2015 году
Штаб-кватэра Эўракамісіі ў Брусэлі, 22 красавіка 2015 году

Эўракамісія забараніла эўрапейскім банкам выпускаць дасьледаваньні аналітычнага характару, якія тычацца расейскіх банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, перадае Газета.RU са спасылкай на адпаведны дакумэнт ЭК.

Паводле тэксту тлумачальнага дакумэнта, які быў складзены ў канцы верасьня, Эўракамісія забараняе эўрапейскім банкам аказваць расейскім банкам «паслугі па кіраваньні інвэстыцыямі» як прама, так і ўскосна.

«Нягледзячы на тое, што выпуск дасьледаваньня фармальна ня лічыцца аказаньнем кансультацыйных паслуг, ён фактычна дае ўскосныя парады», — адзначаецца ў дакумэнце.

Эўракамісія таксама тлумачыць, што аказаньне дадзеных паслуг уплывае на паводзіны патэнцыйных інвэстараў: на падставе аналітычных дасьледаваньняў можна прыняць рашэньне аб куплі, продажы або захаваньні акцыяў падсанкцыйных банкаў.

Санкцыі ў дачыненьні да расейскіх банкаў былі ўведзеныя ў ліпені і верасьні мінулага году. Пад дзеяньне абмежаваньняў патрапілі Ашчадбанк, ВТБ, ВЭБ, Газпрамбанк і Рассельгасбанк, паведамляе УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG