Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў папу Рымскаму новыя выданьні Касцёла ў Беларусі


Тадэвуш Кандрусэвіч
Тадэвуш Кандрусэвіч

На Сінодзе Біскупаў на тэму «Пакліканьне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце», што праходзіць у Ватыкане, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставiў Папу Францiшку беларускае выданьне энцыклікі «Laudato Si’» Сьвятога Айца, «Пасьвячэньне бiскупа, прэзьбітэраў i дыяканаў», а таксама лiст да Пантыфіка з нагоды другога пленарнага паседжаньня Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцьця ў Беларусі.

У лісьце таксама выказаны словы еднасьці з Апостальскім Пасадам і надзея на візыт папы Рымскага ў Беларусь.

Пантыфік выказаў радасьць з таго, што касьцёл у Беларусi хутка перакладае i выдае актуальныя касцёльныя i папскiя дакумэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG