Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэскай вобласьці патануў катэр: 14 ахвяраў



Прагулачны катэр «Івалга» патануў у раёне курорта Затока ў Адэскай вобласьці, паведаміла Дзяржслужба па надзвычайных сытуацыях Украіны.

Прагулачны катэр «Івалга» патануў у раёне курорта Затока ў Адэскай вобласьці, паведаміла Дзяржслужба па надзвычайных сытуацыях Украіны.

Па зьвестках ведамства, «Івалга» перакулілася на адлегласьці 300 мэтраў ад берага. На борце знаходзілася 36 чалавек, загінулі 14 пасажыраў. Прычынай крушэньня судна, паводле папярэдніх дадзеных, мог стаць перегруз судна. Згодна з тэхнічнай дакументацыяй, на катэры дазвалялася перавозіць 12 пасажыраў і трох членаў экіпажа.

«Аднак 17 кастрычніка судна выйшла ў моры з 33 пасажырамі і трыма членамі экіпажа, гэта значыць было перагружана больш чым у два разы. Па папярэдніх дадзеных менавіта гэта і стала прычынай трагедыі», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства МНС Украіны.

Раней намесьнік старшыні Адэскай абласной дзяржадміністрацыі Уладзімір Жмак паведаміў у «Фэйсбуку», што прычына трагедыі — моцны шторм і адсутнасьць выратавальных камізэлек.

МУС Украіны завяло крымінальную справу па факце крушэньня катэры, паведаміла прэс-служба міністэрства.

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк распарадзіўся стварыць адмысловую камісію для расьследавання абставінаў трагедыі, каардынацыі аварыйна-выратавальных работ і ліквідацыі наступстваў аварыі.

У «Фэйсбуку» губернатар Адэскай вобласьці Міхаіл Саакашвілі напісаў, што ён прыпыніў свой візыт у Львоў і вяртаецца ў Адэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG