Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьлявыбарчы рытуал. Урад падаў у адстаўку


Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад ізноў абраным прэзыдэнтам. Усе сябры ўраду працягваюць выконваць сваё абавязкі з прыстаўкай «в. а.».

Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на Савет міністраў.

Гэтае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Саўміну № 870. «У адпаведнасьці з артыкулам 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 9 Закону Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 году „Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь“ скласьці паўнамоцтвы ўраду Рэспублікі Беларусь перад ізноў абраным прэзыдэнтам», — гаворыцца ў дакумэнце.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцьця.

Выбары прэзыдэнта Беларусі прайшлі 11 кастрычніка. Паводле зьвестак ЦВК, за дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 83,47% выбаршчыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG