Як паведамляе Інтэрфакс, Пуцін і Лукашэнка сустрэліся «на палях» саміту СНД у казахскім Бурабаі, і на пачатку сустрэчы Пуцін павіншаваў Лукашэнку з чарговым абраньнем на пасаду прэзыдэнта.
«Упэўнены, што ў ходзе маючага адбыцца прэзыдэнцкага тэрміну ў нас будзе такая ж сумесная эфэктыўная праца ў двухбаковым пляне, па ўдасканаленьні мэханізмаў Саюзнай дзяржавы, па эканоміцы, па закрываньні нашых пазыцый на міжнароднай арэне, у сацыяльнай сфэры», — сказаў Пуцін.
Лукашэнка падзякаваў Пуціну і выказаў меркаваньне, што цяпер неабходна вызначыць актуальныя пытаньні супрацоўніцтва ў рамках двухбаковых адносін і Саюзнай дзяржавы:
«Я магу прыехаць у Маскву, і мы б з вамі селі, дзесьці паўдня, і канчаткова прынялі б рашэньне па ўсіх пытаньнях, рашэньні па якіх насьпелі. Таму што наўрад ці мы ў гэтай мітусьні сёньня пагаварыць зможам глыбока».
У адказ Пуцін сказаў: «Ды ў любым фармаце, Аляксандар Рыгоравіч. Мы з задавальненьнем прымем вас у Маскве ў любы зручны для вас час».
Лукашэнка запрашэньне прыняў.