Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ня мае канкурэнтаў на месца непастаяннага сябра Рады бясьпекі ААН


Архіўнае фота. Пятро Парашэнка выступае ў ААН.
Архіўнае фота. Пятро Парашэнка выступае ў ААН.

Украіна рыхтуецца атрымаць 15 кастрычніка месца непастаяннага сябра Рады бясьпекі ААН, паколькі ня мае ніводнага канкурэнта ў якасьці прадстаўніка дзяржаваў Усходняй Эўропы.

Міністар замежных справаў Павал Клімкін, які адправіўся ў Нью-Ёрк, каб падтрымаць выбар Украіны ў Раду бясьпекі ААН, заявіў, што Ўкраіна мае шмат прапановаў па глябальных праблемах, але яе стаўленьне да дзеяньняў Расеі «безумоўна, ня будзе прымірэнчым».

«Упершыню мы маем зусім унікальную, неверагодную сытуацыю, калі пастаянны сябра Рады бясьпекі ААН зьяўляецца агрэсарам ва Ўкраіне, вядзе гібрыдную вайну супраць Украіны», — сказаў Клімкін.

Ён заявіў, што Ўкраіна будзе настойваць на абмежаваньні права вета ў Радзе бясьпекі, якое маюць ня толькі Расея, але таксама і Вялікабрытанія, Кітай, Францыя і ЗША.

Францыя выступіла ў падтрымку гэтай прапановы, ЗША і іншыя пастаянныя сябры Рады бясьпекі гэтага не зрабілі.

Расія наклала вета дзьве рэзалюцыі ААН па Ўкраіне. У адной зь іх пацьверджаны статус Крыму як часткі Ўкраіны, у іншай гаварылася аб стварэньні міжнароднага трыбунала для расьсьледаваньня катастрофы самалёта рэйса MH17 у небе над Данбасам.

Падчас галасаваньня дзяржавы-сябры ААН выберуць пяць непастаянных сябраў Рады бясьпекі на 2016 і 2017 гады. Кандыдаты павінны атрымаць адабрэньне двух трацін са 193 дзяржаў-членаў ААН.

Новыя непастаянныя члены Рады бясьпекі пачнуць сваю двухгадовую дзейнасьць у гэтым органе ААН 1 студзеня 2016 г., замяніўшы Чад, Чылі, Ярданію, Літву і Нігерыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG