Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі чарговай экспэртызы па справе сьмерці Ігара Пцічкіна на «Валадарцы» стануць вядомыя 15 кастрычніка


Ігар Пцічкін
Ігар Пцічкін

15 кастрычніка павінны быць абвешчаны вынікі чарговай судова-мэдычнай экспэртызы, што праводзіцца па скарзе ў пракуратуру Жаны Пцічкінай, маці Ігара Пцічкіна, які памёр 4 жніўня 2013 года ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.

У студзені 2015 году Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь закрыў справу па факце сьмерці Ігара Пцічкіна, абвінаваціўшы яго ў распаўсюдзе «спайсаў» і сындроме залежнасьці ад спайсаў і алькаголю. У прэс-рэлізе СК паведамлялася, што «з моманту пачатку адбыцьця пакараньня ў Ігара Пцічкіна ўзьнікла вострае псыхічнае расстройства на фоне стану адмены псыхаактыўных рэчываў, ускладненае парушэньнем сьвядомасьці, вар’яцкімі ідэямі перасьледу, галюцынацыямі. З гэтай прычыны 3 жніўня 2013 году І. Пцічкін быў шпіталізаваны з агульнай камэры ў мэдычную частку ізалятара, дзе з мэтай прадухіленьня членашкодніцтва быў зафіксаваны мяккімі рамянямі да ложка. Сьмерць І. Пцічкіна наступіла ў мэдычнай частцы раніцай 4 жніўня з прычыны вострай сардэчна-сасудзістай недастатковасьці, што ўзьнікла на фоне сындрому, які разьвіўся ў яго».

Расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да мэдыцынскага пэрсаналу СІЗА аб неналежным выкананьні прафэсійных абавязкаў, якія спрычынілі празь неасьцярожнасьць сьмерць Пцічкіна, спынена.

Маці памерлага Жана Пцічкіна не зьмірылася з высновамі Сьледчага камітэту і падала некалькі скаргаў у пракуратуру. У верасьні 2015 справа Ігара Пцічкіна была адноўлена.

За 2 гады расьсьледаваньня справы зьмянілася тры сьледчыя. Спачатку справу вяла спадарыня Захарэвіч, якая сышла ў дэкрэтны адпачынак, потым быў Вадзім Грыц, а цяпер — Іван Панцеляймон. Сьледчы Вадзім Грыц закрыў справу і сказаў, што гэта канчаткова, і яе не адновяць. Маці падала чарговую скаргу ў пракуратуру, і справу зноў вярнулі на дарасьсьледаваньне.

Адвакат пацярпелай Жаны Пцічкінай пацьвердзіў, што расьсьледваньне справы адноўлена, і вынікі чарговай экспэртызы павінны быць абвешчаны 15 кастрычніка.

21-гадовы мянчук Ігар Пцічкіна памёр у следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага летам 2013 году. Ён трапіў у турму на тры месяцы, парушыўшы прысуд суду пра пазбаўленьне права кіраваньня аўтамабілем на 5 гадоў. 30 ліпеня Ігар Пцічкін прыехаў у следчы ізалятар для адбыцьця пакараньня, а 4 жніўня родныя забралі ягонае цела з моргу. На целе былі шматлікія раны і гематомы.

Паводле сьледства, Ігар Пцічкін памёр праз вострую сардэчна-сасудзістую недастатковасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG