«На сёньня гэта нічога не мяняе, але паглядзім, як гэта будзе выглядаць у бліжэйшыя дні» — пракамэнтаваў Схэтына выбары ў Беларусі для польскай тэлевізіі.
Тым ня менш Схэтына лічыць, што Лукашэнка ў змозе дабіцца адмены санкцый Эўразьвязу.
«Ён будзе вельмі інтэнсіўна змагацца, каб адмяніць накладзеныя на Беларусь санкцыі, і мае шанцы на посьпех» — лічыць польскі палітык.