Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка маўчыць. Нобэль Алексіевіч прывітаў МЗС Беларусі


Міністэрства замежных спраў Беларусі вітае рашэньне аб прысуджэньні беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

Пра гэта гаворыцца ў камэнтары МЗС у сувязі з адпаведным рашэньнем Нобэлеўскага камітэту, паведамляе БЕЛТА.

«Мы вітаем рашэньне Нобэлеўскага камітэту аб прысуджэньні прэміі па літаратуры за 2015 год нашай суайчыньніцы, беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч. Гэтая першая прэмія, атрыманая грамадзянінам нашай сувэрэннай краіны, ўвойдзе ў гісторыю станаўленьня беларускай нацыі, грамадзтва і дзяржавы», — адзначылі ў МЗС.

«Наша зямля багатая на таленты, і мы ўпэўненыя ў тым, што Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч стане не апошняй высокай міжнароднай узнагародай за выдатныя дасягненьні беларусаў у галіне навукі, літаратуры, мэдыцыны і ў іншых сфэрах», — заявілі ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG