Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адкінулі прапановы Расеі аб супрацоўніцтве ў Сырыі


На месцы меркаванага абстрэлу з боку расейскай авіяцыі ў сырыйскай правінцыі Алепа
На месцы меркаванага абстрэлу з боку расейскай авіяцыі ў сырыйскай правінцыі Алепа

Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што яго краіна ня згодная весьці ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй у Сырыі, паколькі стратэгія РФ у Сырыі «трагічна няправільная.»

Выступаючы ў Рыме 7 кастрычніка, Эштан Картэр зноў паўтарыў абвінавачваньні ў тым, што Расея наносіць ўдары не па тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» і назваў іх «фундамэнтальнай памылкай». Ён сказаў, аднак, што ЗША гатовыя правесьці базавыя тэхнічныя кансультацыі з Масквой пра бясьпеку пілётаў.

Між тым, расейскае агенцтва «Новости» працытавала прэс-сакратара Міністэрства абароны Расеі Ігара Канашэнкава, які заявіў, што адмова Вашынгтону падзяліцца разьведвальнымі дадзенымі аб пазыцыях баевікоў тэрарыстычнай групоўкі паказвае, што Злучаныя Штаты «шукаюць прычыны, каб адмовіцца ад супрацоўніцтва ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG