Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўская прэмія па літаратуры: стаўкі на Алексіевіч да 5/1


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Беларуская пісьменьніца сёлета ў фаварытах. У ранейшыя гады яе шанцы на Нобэля таксама ацэньваліся як неблагія.

У чацьвер 8 кастрычніка а 14-й гадзіне па менскім часе ў Стакгольме будзе названы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Прадказаць пераможцу вельмі цяжка: сярод ляўрэатаў ёсьць такія славутыя аўтары, як Аляксандар Салжаніцын ці Альбэрт Камю, ды няма такіх, як Леў Талстой ці Генры Джэймс — хаця яны былі сярод намінантаў.

На тое, хто пераможа, людзі робяць рэальныя грашовыя стаўкі.

Сёлета ставяць на Алексіевіч. Калі месяц таму ў розных букмэкераў былі даволі розныя лічбы і лідэры па стаўках, за два дні да абвяшчэньня пераможцы шэраг букмэкерскіх кантор «прыйшоў да згоды». Алексіевіч — лідэр па стаўках з каэфіцыентамі ад 5/1 на Ladbrokers да 7/1 на Unibet. За ёй — японец Харукі Муракамі і кеніец Нгугі ва Тхіонга, на абодвух каэфіцыенты вагаюцца ад 6/1 да 9/1.

Тым часам, як паказвае практыка, каэфіцыенты ставак нічога ня значаць. Чаго яны вартыя, летась трапна сфармуляваў часопіс Time у матэрыяле пад загалоўкам «Не замарочвайцеся стаўкамі на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры». Тхіонга і Муракамі (якога ўжо тры гады называюць «пастаянным фаварытам») былі лідэрамі па стаўках у 2014 годзе, Алексіевіч — сярод фаварытаў у 2013-м. Але перамагалі ў гэтыя гады, як і раней, ня тыя, на каго ставілі: у мінулым годзе — француз Патрык Мадыяна, у пазамінулым — канадка Эліс Манро.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG