Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падманутыя дольшчыкі выйшлі ў цэнтар Менску на пікет


3 верасьня каля менскай Ратушы адбыўся пікет падманутых дольшчыкаў ТАА «Валынь».

Больш за сотню сем’яў уклалі грошы ў будаўніцтва шматпавярховага дому. Але будоўля спынілася на ўзроўні некалькіх паверхаў, а неўзабаве высьветлілася, што кіраўніцтва фірмы-забудоўшчыка займалася махлярствам. Кіраўнікоў «Валыні» арыштавалі, а людзі ў выніку засталіся і бяз грошай, і без жытла.

«Учора мы былі на прыёме ў Калініна, намесьніка прэм’ер-міністра. Там быў Лапцеў, намесьнік мэра па пытаньнях будаўніцтва і інвэстыцый. Калінін паабяцаў, што нашу праблему будуць разглядаць на найвышэйшым узроўні. Сказаў, што разам з намі будуць выпрацоўваць стратэгію, як вырашыць пытаньне. То бок, нас будуць запрашаць на нарады, сходы, будуць запрашаць туды ж Сьледчы камітэт, антыкрызысны кіраўнік „Валыні“, чыноўнікі..., — распавядае Андрэй Босік. У 2013 годзе ён уклаў у будаўніцтва 72 тысячы долараў — і сёньня не мае ані грошай, ані кватэры. — Але мы ня надта верым у гэта. Бо нам увесь час, ці абяцаюць штосьці, а потым нічога ня робяць, ці проста нас ігнаруюць. Таму мы і выйшлі сёньня на вуліцу».

Удзельнікі пікету паведамілі журналістам, што 30 разоў зьвярталіся ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць пікет, але атрымлівалі адмовы. Таму сёньня яны далучыліся да перадвыбарчага пікету кандыдаткі ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч.

Пра пікет паведамляе сайт газэты «Наша ніва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG