Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку чакаюць у Ватыкане, папу — у Беларусі


Папа Францішак (справа) і прэзыдэнт ЗША Барак Абама падчас прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 27 сакавіка 2014 году
Папа Францішак (справа) і прэзыдэнт ЗША Барак Абама падчас прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 27 сакавіка 2014 году

Візыт прэзыдэнта Беларусі ў Ватыкан увесь час знаходзіцца на парадку дня Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Пра гэта сказала сёньня журналістам намесьніца кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Алена Купчына.

«У Ватыкане чакаюць нашага прэзыдэнта. Гэтаксама як і мы ў Беларусі чакаем пантыфіка. Гэты візыт адбудзецца тады, калі ў абодвух бакоў будзе адчуваньне, што ён прынясе значныя вынікі. Але пакуль казаць пра канкрэтную дату гэтых візытаў заўчасна».

Алена Купчына таксама сказала, што паездка Аляксандра Лукашэнкі на сэсію Генэральнай асамблеі ААН і на нью-ёркскі саміт дае вялікія спадзяваньні на паляпшэньне амэрыкана-беларускіх дачыненьняў. На думку намесьніцы міністра замежных спраў, ужо можна казаць, што гэтыя дачыненьні пачалі паляпшацца.

«І я ведаю, што ў двухбаковым парадку ёсьць такія практычныя крокі, якія будуць спрыяць нармалізацыі нашых дачыненьняў», — сказала Купчына.

На пытаньне журналістаў, калі ж грамадзяне Беларусі змогуць атрымліваць амэрыканскія візы непасрэдна ў Менску, чыноўніца адказала, што гэта трэба запытваць у прадстаўнікоў амэрыканскай амбасады ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG