Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка возьме ўдзел у «Малітве за Беларусь»


Xрам-помнік у гонар Усіх Сьвятых у Менску

Урачыстая цырымонія «Малітва за Беларусь» адбудзецца ўвечары 2 кастрычніка ў храме-помніку ў гонар Усіх Сьвятых на скрыжаваньні вуліц Каліноўскага і Ўсясьвяцкай.

Як паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы church.by, цырымонія пачнецца а 17.45.

У крыпце храма пахаваюць сем капсул зь зямлёй, набранай зь месцаў пахаваньня беларускіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасьці, зямля прывезеная з Аўстрыі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Італіі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Акцыя з пахаваньнем капсул пакладзе пачатак працы па зборы зямлі зь месцаў пахаваньня беларускіх воінаў з усяго сьвету.

Акрамя Лукашэнкі, у цырымоніі «Малітва за Беларусь» возьмуць удзел мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дыпляматычных місіяў, рэлігійных арганізацыяў каталікоў, юдэяў і мусульман, палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў.

На дзяржпрадпрыемствах набіраюць удзельнікаў для «Малітвы за Беларусь»: прапануюць прадставіць па 10–15 чалавек ад прадпрыемства. Пра гэта паведаміў чытач Свабоды, які даслаў скрыншот запрашэньня.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG