Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі пашыраецца міжнародны ўдзел у баявых дзеяньнях


Дым пасьля бамбаваньня ў сырыйскай правінцыі Хомс 1 кастрычніка 2015 году (кадр зь відэа)

Масква заяўляе, што наносіць ўдары па пазыцыях ісламскіх баевікоў, аднак мясцовасьць, па якой яна наносіць ўдары, занятая паўстанцкім альянсам, падтрыманым саюзьнікамі ЗША, ў тым ліку арабскімі краінамі і Турцыяй.

Іранскія вайскоўцы прыбылі ў Сырыю, каб далучыцца да буйной наземнай наступальнай апэрацыі на баку ўраду прэзыдэнта Башара Асада. Пра гэта крыніцы Reuters паведамілі ў чацьвер. Агенцтва адзначае, што гэта чарговае сьведчаньне хуткай інтэрнацыяналізацыі грамадзянскай вайны ў Сырыі.

Як паведамляе Reuters, расейскія ваенныя самалёты бамбілі лягер сырыйскіх паўстанцаў, навучаных ЦРУ, паставіўшы Маскву і Вашынгтон на супрацьлеглыя бакі канфлікту на Блізкім Усходзе ўпершыню з часоў «халоднай вайны».

Ваенныя Расеі і ЗША правядуць сёньня перамовы з дапамогай закрытай відэасувязі, каб знайсьці спосаб пазьбегнуць сутыкненьняў двух узброеных сіл, якія вядуць паралельныя кампаніі авіяўдараў ў Сырыі, паведаміў супрацоўнік міністэрства абароны ЗША. Расейскія самалёты нанесьлі ўдары паблізу гарадоў Хома і Хомс у заходняй Сырыі на другі дзень паветранай кампаніі, распачатай у сераду.

Масква заяўляе, што наносіць ўдары па пазыцыях ісламскіх баевікоў, аднак мясцовасьць, па якой яна наносіць ўдары, занятая паўстанцкім альянсам, які ў адрозьненьне ад «Ісламскага дзяржавы» падтрымліваюць саюзьнікі ЗША, ў тым ліку арабскія дзяржавы і Турцыя.

Хасан-Хадж Алі, кіраўнік групоўкі антыасадаўскіх паўстанцаў сказаў Reuters, што адной з мэтаў расейскай авіяцыі была база яго групоўкі ў правінцыі Ідліб. Яе паразілі каля 20 ракетаў у выніку двух асобных удараў. Байцы групоўкі прайшлі падрыхтоўку ЦРУ ў Катары і Саудаўскай Арабіі, што было часткай праграмы Вашынгтона, накіраванай на падтрымку групаў, якія выступаюць супраць як «Ісламскай дзяржавы», так і Асада.

«Расея кідае выклік усім і кажа, што няма альтэрнатывы Башару,» — сказаў Хадж Алі. Паводле яго інфармацыі, расейскія самалёты былі ідэнтыфікаваныя членамі яго групоўкі, якія калісьці служылі пілётамі сырыйскіх ВПС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG