Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першай песьні з разьвітальнага альбому «Крамбамбуля» сьпявае пра зброю


Беларускі гурт "Крамбамбуля".
Беларускі гурт "Крамбамбуля".

Гурт «Крамбамбуля» выклаў у інтэрнэт відэа зь першай песьняй са свайго разьвітальнага альбому «Чырвоны штраль».

Канцэртная прэзэнтацыя альбому адбудзецца 7 лістапада ў Вільні. Беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы. Музыканты абвясьцілі, што пасьля канцэрту гурт «сыходзіць у лясы».

«За сваю гісторыю „Крамбамбуля“ была глямурнай, была дуракаватай, а зараз сытуацыя прымусіла нас стаць больш сур’ёзнымі, — гаворыць Лявон Вольскі. — Гэтая песьня будзе адчыняць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна пра тое, што сёньня мы адтапырваемся, а заўтра можа трэба будзе ісьці змагацца за родны край».

Як паведамляюць арганізатары, бясплатная віза (бяз консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадайніцтваў – спрошчаная, таму даведкі зь месца працы/навучаньня, пацьверджаньні платаздольнасьці не патрабуюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG