Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не плянуе «прама зараз» уводзіць баявыя войскі ў Сырыю — Пуцін перад сустрэчай з Абамам


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін (зьлева направа) падчас рабочага пасяджэньня лідэраў эканомік форуму АТЭС у Пэкіне, архіўнае фота

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляе, што яго краіна не плянуе «прама зараз» уводзіць баявыя войскі ў Сырыю, але працягне падтрымку сырыйскага ўраду.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляе, што яго краіна не плянуе «прама зараз» уводзіць баявыя войскі ў Сырыю, але працягне падтрымку сырыйскага ўраду. Пра гэта Пуцін сказаў напярэдадні заплянаванай у рамках Генасамблеі ААН на сёньня сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам у інтэрвію тэлеканалам CBS і PBS.

«Расея ня будзе ўдзельнічаць у якіх-небудзь ваенных дзеяньнях на тэрыторыі Сырыі або любых іншых дзяржаў. Ну, прынамсі, мы не плянуем гэтага «прама зараз», — сказаў Пуцін.

Расейскі прэзыдэнт таксама раскрытыкаваў палітыку ЗША ў Сырыі, заявіўшы, што амэрыканская ваенная падтрымка сырыйскіх паўстанцаў ня толькі «незаконная, але контрапрадуктыўная».

Сёньня ў рамках работы Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку павінна адбыцца сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і ЗША ўпершыню за больш за год. Дакладны час такой сустрэчы невядомы, як і тэмы абмеркаваньня, хоць расейскі бок заяўляў, што ключавым будзе пытаньне Сырыі і барацьба з тэрарызмам. Тэмы перамоваў цалкам не раскрываюць і ў Белым доме.

17 верасьня Расея заклікала ЗША і іх саюзьнікаў успрымаць кіраўніцтва Сырыі як партнэра ў барацьбе супраць радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Раней ЗША неаднаразова заяўлялі пра тое, што Башар Асад павінен сысьці з пасады прэзыдэнта. Акрамя таго, паміж Расеяй і Захадам існуюць рознагалосьсі ў пытаньні Ўкраіны — Крэмль заяўляе, што ня мае ваенных адносінаў да падзеяў на ўсходзе Ўкраіны, у той час як ЗША неаднаразова заяўлялі пра падтрымку Расеяй сэпаратыстаў у Данбасе. Таксама Вашынгтон асуджае анэксію Расеяй украінскага Крыму, пра што сьведчаць захаваныя ім санкцыі.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG