Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Украіна стане галоўнай тэмай перамоваў Абамы і Пуціна


ЗША маюць намер абмеркаваць ўкраінскі крызіс і сырыйскія пляны Масквы падчас сустрэчы Барака Абамы і Ўладзімера Пуціна. Рашэнне аб сустрэчы было прынятае пасьля неаднаразовых просьбаў з боку Масквы.

На заплянаванай на 28 верасьня сустрэчы прэзыдэнтаў Абамы і Пуціна ў кулюарах сэсіі Генэральнай асамблеі ААН амэрыканскі бок мае намер узьняць пытаньні, зьвязаныя з выкананьнем Расеяй Менскіх пагадненьняў па Ўкраіне і папрасіць растлумачыць намеры Масквы ў дачыненьні да Сырыі.

Як заявіў прэсавы сакратар Белага дому Джош Эрнэст, «Украіне адведзенае цэнтральнае месца ў парадку дня прэзыдэнта Абамы на яго сустрэчы з Пуціным».

«Эўрапейскія саюзьнікі ЗША просяць прэзыдэнта з усёй яснасьцю нагадаць Расеі аб яе абавязальніцтвах па рэалізацыі Менскіх дамоўленасьцей», — дадаў прэс-сакратар.

Гаворка, у прыватнасьці, ідзе пра пагрозу зрыву сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны мясцовых выбараў, прызначаных на канец кастрычніка. Абама таксама мае намер засьцерагчы Пуціна ад узмацненьня падтрымкі сырыйскага дыктатара Башара Асада.

Падчас брыфінгу прэс-сакратару Белага дому было зададзенае пытаньне: ці можна сказаць, што Масква з «вялікім адчаем» дамагалася сустрэчы двух прэзідэнтаў?

"Я думаю, так можна сказаць, улічваючы шматлікія просьбы, якія мы атрымлівалі ад расейцаў«,— адказаў ён.

У чацьвер з журналістамі сустрэлася прадстаўніца Белага дому Селеста Ўоландэр, якая курыруе ў Радзе нацыянальнай бясьпекі расейскі і цэнтральнаазіяцкі напрамкі.

«Сустрэча дасьць магчымасьць зразумець пляны Пуціна, зьвязаныя з вайсковай прысутнасьцю Расеі ў Сырыі. Маскве цяпер самы час растлумачыць, як яна збіраецца гуляць канструктыўную ролю ва ўрэгуляваньні сырыйскага канфлікту».

Паводле амэрыканскай прэсы, пасля інтэнсыўных абмеркаваньняў ў Белым доме прэзыдэнт Абама ўхваліў рашэньне размарозіць дыпляматычныя кантакты з Расеяй, хоць амэрыканскі бок не чакае прарыву ад нефармальнай сустрэчы прэзыдэнтаў «у кулюарах» сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.

Абама і Пуцін ня гутарылі з часу тэлефоннай размовы, якая адбылася ў ліпені з нагоды ядзернага пагадненьня з Іранам.

«У сьвятле сытуацыі ва Ўкраіне і ў Сырыі і, нягледзячы на нашы глыбокія разыходжаньні з Масквой, прэзыдэнт Абама палічыў, што будзе безадказна не паспрабаваць дасягнуць прагрэсу сродкам наладжваньня дыялёгу з Расеяй на высокім узроўні», — заявіў у інтэрвію выданьню Politico прадстаўнік адміністрацыі Абамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG