Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: сустрэча Пуціна і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ўзгоднена


Гіпсавыя бюсты Ўладзіміра Пуціна (L) і Барака Абамы (R) на выставе ў майстэрні скульптара Паўла Грэшнікава ў Санкт-Пецярбургу, 2015
Гіпсавыя бюсты Ўладзіміра Пуціна (L) і Барака Абамы (R) на выставе ў майстэрні скульптара Паўла Грэшнікава ў Санкт-Пецярбургу, 2015

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у панядзелак у Нью-Ёрку сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Як паведаміў прэс-сакратар расейскага лідэра Дзьмітры Пяскоў, сустрэча ўзгоднена і адбудзецца пасьля гутаркі Пуціна з прэм’ер-міністрам Японіі Сіндзо Абэ. Пуцін наведае ЗША для ўдзелу ў 70-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН

Такім чынам, Пяскоў пацьвердзіў інфармацыю, якая зьявілася раней у СМІ, пра тое, што Барак Абама правядзе сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам у рамках 70-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Як адзначыла ў чацьвер газэта New York Times, гэтая гутарка стане першай за год адсутнасьці кантактаў на найвышэйшым узроўні паміж ЗША і Расеяй. Паводле выданьня, Абама, які не хацеў сустракацца з Пуціным з-за ўмяшаньня Расеі ў канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, прыйшоў да высновы, што цяпер сустрэча можа быць карыснай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG