Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшоў мітынг «За зьмяняльнасьць улады»


У маскоўскім раёне Мар’іна завяршыўся мітынг расейскай апазыцыі «За зьмяняльнасьць улады».

Са сцэны выступілі палітыкі Аляксей Навальны, Ільля Яшын, Леанід Волкаў, праваабаронца Зоя Сьветлавая, жонка «вязьня 6 траўня» Аляксея Гаскарава Ганна, галоўны рэдактар праваабарончага сайту «Медиазона» Сяргей Сьмірноў і іншыя. Акрамя таго, прагучаў запіс звароту Алега Навальнага з калёніі.

Выступае Ільля Яшын
Выступае Ільля Яшын

Паводле дадзеных праекту «Белы лічыльнік», паводле стану на 18.30 мясцовага часу ў мітынгу ўзялі ўдзел 7100 чалавек.

Паводле дадзеных ГУУС Масквы, акцыя пратэсту сабрала 500 чалавек.

Як паведамляе «Інтэрфакс», падчас акцыі невядомыя вывесілі з даху аднаго з шматпавярховікаў у месцы правядзеньня мітынгу банэр зь лёзунгам «За зьмяняльнасьць апазыцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG