Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім Мар’іне пачаўся мітынг апазыцыі «За зьмяняльнасьць улады»


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Перад пачаткам акцыі паліцыянты канфіскавалі ў актывістаў плакат са словамі Барыса Нямцова аб удзеле Расеі ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны

У маскоўскім раёне Мар’іна пачаўся мітынг расейскай апазыцыі «За зьмяняльнасьць улады». Акцыя ўзгоднена з гарадзкімі ўладамі. Заяўлены лік яе ўдзельнікаў — 40 тысяч. Асноўныя патрабаваньні мітынгу — адмена цэнзуры, вызваленьне палітвязьняў, допуск апазыцыі на выбары, спыненьне вайны на ўсходзе Ўкраіны і барацьба з карупцыяй.

У сацыяльных сетках колькасьць удзельнікаў мітынгу цяпер ацэньваюць на 2-3 тысячы. Актывісты паведамляюць, што перад пачаткам мітынгу паліцыя канфіскавала ў іх банэр і плакат са словамі палітыка Барыса Нямцова аб удзеле Расеі ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны і прапагандзе расейскіх тэлеканалаў. Радыё Свабода вядзе прамую трансьляцыю зь месца правядзеньня мітынгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG