Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі сьцяг над Праскім градам замянілі чырвонымі майткамі


Мілаш Зэман
Мілаш Зэман

Чэская арт-гурт Ztohoven, вядомая сваімі пэрформансамі на палітычныя тэмы, замяніла сьцяг над Праскім градам — прэзыдэнцкай рэзыдэнцыяй у Празе — на вялізнага памеру чырвоныя майткі.

Творчы калектыў такім чынам хацеў паказаць, што крытычна ставіцца да цяперашняга прэзыдэнта Мілаша Зэмана. У заяве сучаснага гурта гаворыцца, што менавіта чырвоныя майткі зьяўляюцца належным сьцягам для «чалавека, які нічога не саромеецца».

Прэзыдэнт Зэман раней неаднаразова рабіў заявы, якія крытыкуюць мігрантаў і ўцекачоў, якія прыбываюць у Эўропу.

Зэман толькі што вярнуўся з Кітая, дзе публічна хваліў кітайскае кіраўніцтва. У Ztohoven заяўляюць, што выбралі менавіта чырвоныя майткі для прэзыдэнцкага флагштока, паколькі яны таго ж колеру, што і сьцяг Кітая.

Ня так даўно прэзыдэнта Зэмана, якога некаторыя абвінавачваюць у залішніх сымпатыях да Расеі, закідалі яйкамі за яго падтрымку Расеі ў канфлікце ва Ўкраіне.

Паліцыянты ў нядзелю затрымалі трох чалавек у сувязі з інцыдэнтам з чырвонымі майткамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG