Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запэўніў Пуціна, што не зьбіраецца разварочвацца ў бок Захаду


Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка. Сочы, 18 верасьня

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна спыніць размовы наконт нібыта плянаў Беларусі разьвярнуць інтарэсы краіны ў бок Захаду.

Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

«Паколькі ў нас братэрская сустрэча, у сувязі з гэтым я хачу сказаць, асабліва ў Расейскай Фэдэрацыі асобным сродкам масавай інфармацыі і асобным „разумнікам“, дый у нас іх хапае: трэба спыніць размовы наконт нейкага „развароту“ Беларусі, павароту і гэтак далей», — заявіў Лукашэнка на другім Форуме рэгіёнаў Расеі і Беларусі ў Сочы.

«Гэта ня трэба ні мне ў асабістым пляне, ні тым больш гэта ня трэба нашым дзяржавам», — дадаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што не зацікаўлены ствараць якіясьці праблемы і псаваць адносіны з суседнімі дзяржавамі.

«Адзінае, чаго б мы не хацелі, я і Ўладзімер Ўладзімеравіч, каб мы самі стваралі для сябе праблемы і псавалі з кімсьці там, з суседзямі адносіны. Нам гэта ня трэба абсалютна. Яны заўсёды падкінуць нам гэтыя праблемы, як гэта бывала зь беларуска-заходнімі адносінамі, а цяпер з Расеяй і заходнім сьветам і ЗША», — сказаў Лукашэнка.

«Мы не зьбіраемся ні з кім канфліктаваць. Мы выбудоўваем роўныя, добрыя адносіны, як гэта робіць Расейская Фэдэрацыя. Таму ня трэба нас папракаць, што мы некуды разварочваемся. Нам няма куды разварочвацца, мы з вамі былі заўсёды разам і будзем яшчэ доўга разам», — запэўніў ён.

Сёньня ў Сочы Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з Уладзімерам Пуціным. Пуцін выказаў упэўненасьць, што прэзыдэнцкія выбары пройдуць на самым высокім узроўні.

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG