Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адкрылі музэй Катынскага злачынства


У Польшчы прайшлі мерапрыемствы ў сувязі з 76-й гадавінай пачатку савецкай узброенай агрэсіі супраць гэтай краіны.

У чацьвер роўна апоўдні ў варшаўскім музэі Цытадэль ў прысутнасьці прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэм’ер-міністра Эвы Копач быў адкрыты музэй Катынскага злачынства, які будаваўся тры гады — яго экспазыцыі няма роўных у сьвеце. Пра гэта паведамляе з Варшавы карэспандэнт Радыё Свабода Аляксей Дзікавіцкі.

«Ёсць рэчы сьвятыя для палякаў. Яны выходзяць за межы звычайнай гісторыі, і на іх будуецца наша нацыянальная памяць. Да такіх адносіцца Катынь», — заявіў міністар абароны Польшчы Томаш Сямоняк, выступаючы на адкрыцьці.

Некалькімі гадзінамі пазьней былі ўскладзеныя кветкі да помніка «Загінулым і забітым на ўсходзе» — у памяць аб 21.000 палонных польскіх афіцэраў, расстраляных у Савецкім Саюзе 75 гадоў таму. Па словах прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, катынскае злачынства, мэтай якога было зьнішчэньне польскага народу, павінна быць названа генацыдам.

Расейскі бок адмаўляецца назваць катынскае злачынства генацыдам.

17 верасьня 1939 году на падставе сакрэтнага пратаколу да дамовы паміж сталінскім СССР і гітлераўскай Нямеччынай (пакту Молатава — Рыбэнтропа) аб падзеле Польшчы, Чырвоная армія нанесла ўдар у сьпіну палякам, якія змагаліся з войскамі Вэрмахту.

Таксама сёньня ў польскім мястэчку Пяненжна пачаўся знос помніка савецкаму генэралу Івану Чарняхоўскаму, які нясе адказнасьць за арышт некалькіх тысяч жаўнераў Арміі Краёвай у Вільні і, як лічаць у Польшчы, за сьмерць часткі тых з іх, хто быў сасланы затым у савецкія лягеры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG