Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама прымае рашэньне аб перамовах з Уладзімерам Пуціным


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін (зьлева направа) падчас рабочага пасяджэньня лідэраў эканомік форуму АРЕС у Пэкіне. 11 лістапада 2014 году
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін (зьлева направа) падчас рабочага пасяджэньня лідэраў эканомік форуму АРЕС у Пэкіне. 11 лістапада 2014 году

Прэзыдэнт Абама можа сустрэцца з Уладзімерам Пуціным у кулюарах сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

У Белым доме разглядаюць магчымасьць сустрэчы прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным падчас працы чарговай сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН, якая пачне працу 28 верасьня. Пра гэта заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзыдэнта Абамы Джош Эрнэст.

Абодва прэзыдэнты разыходзяцца ў меркаваньнях па большасьці пытаньняў, але «прынамсі, яны змогуць абмеркаваць іх у адкрытай, блізкай да дзелавой абстаноўцы», — сказаў Джош Эрнэст падчас прэс-брыфінгу.

Як піша газэта The New York Times, прапанова Крамля правесьці сустрэчу двух прэзыдэнтаў сур’ёзна абмяркоўваецца ў Белым доме, нягледзячы на дэманстратыўнае нежаданьне Барака Абамы ўступаць у прамы кантакт з Уладзімерам Пуціным. Злучаныя Штаты спрабавалі ізаляваць Уладзімера Пуціна на сусьветнай арэне. За больш чым год амэрыканскі прэзыдэнт правёў толькі адну тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі. Атачэньне прэзыдэнта, паводле дадзеных газэты, падзялілася што да пытаньня аб правядзеньні падобнай сустрэчы. Прыхільнікі лічаць, што яна неабходная для таго, каб зразумець сапраўдныя намеры лідэра Расеі, іншыя асьцерагаюцца, што сустрэча будзе скажона ўспрынятая ў Крамлі і падштурхне Маскву да больш рашучых дзеяньняў у Сырыі.

Канчатковае рашэньне аб тым, ці пагодзіцца Барак Абама на сустрэчу з Уладзімерам Пуціным, будзе прынятае, па словах суразмоўцаў The New York Times, на працягу тыдня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG