Футбольныя фанаты зборнай Беларусі перадалі ўкраінскім вайскоўцам каля 17 тысяч грыўняў і прадукты харчаваньня.
Беларускія футбольныя фанаты былі ў Львове, каб падтрымаць сваю зборную ў матчы адбору «Эўра-2016» супраць каманды Ўкраіны.
Беларусы перадалі для ўкраінскіх воінаў 592 даляраў, 75 эўра, 1100 грыўняў — агулам у эквіваленце 16 600 грыўняў, паведамляе Espreso TV са спасылкай на старонку ўкраінскіх ультрас у сацсетках.
Таксама беларускія фаны перадалі вайскоўцам 4 скрыні згушчанага малака і скрыню гарбаты.
Падчас матчу адбору «Эўра-2016» беларусы вывесілі банэр «Трымайцеся, браты!», падтрымаўшы гэтак украінцаў у барацьбе супраць пуцінскай агрэсіі.