Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 верасьня: дзень народзінаў Віктара Ганчара


Вілейскае вадасховішча. Аўтар: Юры Кутузаў
Вілейскае вадасховішча. Аўтар: Юры Кутузаў

Падзеі і даты гэтага дня

ФОТА ДНЯ

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

Менск – у прэсавым цэнтры БелТА (Энгельса, 30) прэсавая канфэрэнцыя алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай. Пачатак у 12.30.

Львоў – сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы. Урачыстая акадэмія ў Навуковай бібліятэцы нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка», пачатак а 18-ай.

У ГІСТОРЫІ

1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у часе Інфлянцкай вайны.

1667 — беларускі асьветнік Сімяон Полацкі быў афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага расейскага царэвіча Аляксея.

1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1776 — ЗША ўпершыню ў сьвеце выкарысталі падводную лодку ў ваенных мэтах.

1812 — адбылася Барадзінская бітва ў часе вайны паміж Расеяй і Францыяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1714 — Міхал Карыцкі, вялікалітоўскі паэт-лацініст эпохі Асьветніцтва, манах-езуіт, пэдагог, доктар філязофіі.

1832 — Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі і Літве.

1885 — Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.

1919 — Алесь Асіпенка, беларускі пісьменьнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР (1979).

1935 — Станіслаў Астапчык, беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў.

1939 — Уладзімер Халіп, беларускі і савецкі сцэнарыст, літаратар.

1959 — Віктар Ганчар, беларускі палітык, зьніклы бязь вестак у 1999 годзе.

У гэты дзень памерлі:

1978 – ад рук агента Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Баўгарыі Франчэска Гуліна ў Лёндане загінуў баўгарскі пісьменьнік-дысыдэнт Георгі Маркаў. Яго ўкалолі атручаным парасонам.

2011 – адбылася катастрофа самалёта Як-42 пад Яраслаўлем, падчас якой загінула хакейная каманда “Лякаматыў”, у складзе якой былі беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук.

ЦЫТАТА

З глупствам на пару, пыха зайздрасьць плодзіць:
Скарбу чужому тым нямала шкодзіць.
Сэрца атрута, зайздрасьць родзіць шчасьцю
Сваркі ды войны, разлады й напасьці.


Сімяон Полацкі, зь верша «Зьменлівасьць усіх спраў чалавечых»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG