Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мэрыі Львова візыт Лукашэнкі не пацьвярджаюць


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (зьлева) вітае Аляксандра Лукашэнку падчас сустрэчы ў Менску, 11 лютага 2015 году
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (зьлева) вітае Аляксандра Лукашэнку падчас сустрэчы ў Менску, 11 лютага 2015 году

У Львове чакаюць прэзыдэнтаў Украіны — Пятра Парашэнку і Беларусі — Аляксандра Лукашэнку 5 верасьня на футбольным матчы паміж зборнымі камандамі Ўкраіны і Беларусі ў рамках адборачнага этапу турніру УЭФА «Эўра 2016».

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на крыніцу ў Львоўскай абласной адміністрацыі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі ад чыноўніка абласной адміністрацыі, цяпер працягваецца ўзгадненьне магчымасьці візыту.

Прэс-сакратар грамадзкай рады пры ГУ МУС Украіны ў Львоўскай вобласьці Алег Піліпенка паведаміў журналістам, што матч паміж зборнымі Ўкраіны і Беларусі наведаюць прэзыдэнты абедзьвюх краін.

«Пакуль гэтая інфармацыя неафіцыйная», — падкрэсьліў Піліпенка.

У жніўні гарадзкі галава Львова Андрэй Садовы, будучы ў Кіеве з працоўнай паездкай, зьвярнуўся да прэзыдэнта Парашэнкі з ініцыятывай, каб запрасіць прэзыдэнта Беларусі Лукашэнку ў Львоў на футбольны матч «Украіна — Беларусь».

Андрэй Садовы
Андрэй Садовы

«Вельмі важна, каб кіраўнікі нашых краін максымальна выкарыстоўвалі магчымасьці Львова для правядзеньня міжнародных сустрэч, форумаў і канфэрэнцыяў», — сказаў тады Садовы.

У інтэрвію Радыё Свабода, якое Андрэй Садовы даў напярэдадні матчу, мэр падкрэсьліў:

«Каб Лукашэнка быў у Львове, магчыма, штосьці й яго б памяняла. Маю такую надзею».

Прэс-сакратар мэра Львова Хрысьціна Процак пра візыт Лукашэнкі сказала карэспандэнту Свабоды наступнае:

— У нас такой інфармацыі няма. Папярэдне гэта не было заплянавана.

Паводле яе, прэзыдэнт Пятро Парашэнка мае прыехаць у Львоў на наступным тыдні, калі ў горадзе будзе праходзіць кніжны форум.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG