Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнешнегандлёвы тавараабарот Беларусі ўпаў на чвэрць


Непрададзеныя трактары МТЗ.
Непрададзеныя трактары МТЗ.

Пры гэтым адмоўнае сальда зьнешняга гандлю перавысіла 1,3 мільярда даляраў.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, зьнешнегандлёвы абарот Беларусі таварамі за студзень-ліпень 2015 году склаў 33 млрд. 647,4 млн. даляраў, што на 25,8% менш, чым у студзені-ліпені 2014 году. Экспарт у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2014 году скараціўся на 26,3% (да 16 млрд. 167,6 млн. даляраў), імпарт — на 25,3% (да 17 млрд. 479,8 млн. даляраў).

Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені-ліпені 2015 года зьменшыўся на 35,4%, імпарт — на 24,7%. Агульны таваразварот з краінамі СНД скараціўся на 29,7%. Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 2 млрд. 586 млн. даляраў. У студзені-ліпені 2014 адмоўнае сальда з СНД складала 1 млрд. 644,8 млн. даляраў.

Экспарт тавараў у Расею за сем месяцаў бягучага году зьнізіўся на 32,7% і склаў 5 млрд. 997,3 млн. даляраў, імпарт — на 22,9% да 10 млрд. 27,1 млн. даляраў. Сальда, як і ў студзені-ліпені 2014 года, было адмоўным. Агульны таваразварот з Расеяй ацэньваецца Белстатам ў 16 млрд. 24,4 млн. даляраў.

Экспарт у краіны Эўрапейскага зьвязу зьнізіўся на 21% да 5 млрд. 499,3 млн. даляраў, імпарт — на 39,1% да 3 млрд. 317,6 млн. даляраў. Тавараабарот зьнізіўся на 28,9% да 8 млрд. 816,9 млн. даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG