Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 жніўня: Міжнародны дзень блогаў і блогераў


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша:

Сёньня — міжнародны Дзень блогаў і блогераў.

У Казахзстане — Дзень Канстытуцыі, а ў Армэніі — Дзень возера Сэван.

У гісторыі:

1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

1449 — падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім.

1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.

1914 — Санкт-Пецярбург перайменаваны ў Петраград загадам імпэратара Мікалая II.

1920 — вырашальная перамога Польшчы над Чырвонай арміяй у бітве каля Камарова ў часе польска-савецкай вайны.

1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт пра ненапад.

1939 — уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіц (Глівіцах), які быў аб’яўлены прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай. Уночы 31 жніўня 1939 году невялікая група нямецкіх вайскоўцаў пад камандаваньнем Альфрэда Наўёкса, апранутых у польскія ўніформы, заняла радыёстанцыю ў Глівіцах і перадала кароткі камунікат на польскай мове. Каля радыёстанцыі немцы пакінулі целы ахвяраў лягеру Дахаў, таксама апранутых у польскія ўніформы — усё для таго, каб гэтыя падзеі выглядалі як напад палякаў.

1944 — войскі 2-га Ўкраінскага фронту ўвайшлі ў Бухарэст.

1957 — Малайзія абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

1989 — малдаўская мова атрымала статус дзяржаўнай. Пісьменнасьць у Малдове пераведзеная на лацінку.

1991 — Кіргізстан і Узбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.

1993 — завершаны вывад расейскіх войскаў зь Літвы.

1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2. 30 жніўня 1996 г. Радыё 101.2 атрымала факсам паперу зь Міністэрства сувязі, падпісаную кіраўніком БелДІЭ (дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі) А. Ніканавым: «Каб прадухіліць перашкоды прыёмным каналам ЦС РТС „Алтай“, эксплюатацыю перадатчыка на частаце 101.2 МГЦ (...) спыніць з 1.09.96 г.»

Аляксандар Лукашэнка 21 верасьня 1996 г. на рэспубліканскім Форуме моладзі, адказваючы на зададзенае з залі пытаньне наконт прычыны закрыцьця радыёстанцыі, адказаў літаральна наступнае: «Ні 101.2, ні іншым антыдзяржаўную палітыку праводзіць на дзяржаўнай частаце за дзяржаўныя грошы дазволена ня будзе... А за грошы сорасаў і іншых у нас хапае гадасьцяў і так на дзяржаўным радыё і тэлебачаньні...»

1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну.

У гэты дзень нарадзіліся:

12 — Калігула, рымскі імпэратар. Запомніўся як адзін з самых жорсткіх, марнатраўных і распусных уладароў. Забіты ў выніку змовы ў 41-м годзе.

1749 — Аляксандар Радзішчаў, расейскі пісьменьнік.

1832 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 у Беларусі і ў Літве.

1850 — Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.

1885 — Генадзь Багдановіч, беларускі грамадзкі дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1247 ― Конрад I Мазавецкі, князь мазавецкі і кракаўскі.

1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.

1920 ― Вільгельм Вунт, нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца.

1931 ― Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.

Цытата:

Многія людзі не ўяўляюць, як яны былі блізкія да посьпеху ў той момант, калі здаліся.

Томас Эдысан

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG