Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў указ пра абарону маёмасных правоў Украіны ў Крыме


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ, якім уводзіцца ў дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны «Пра стан рэалізацыі мераў па абароне маёмасных правоў і інтарэсаў дзяржавы Ўкраіна ў сувязі з часовай акупацыяй часткі тэрыторыі Ўкраіны».

Указ апублікаваны на сайце прэзыдэнта.

Рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны зьмяшчае, у прыватнасьці, ўказаньні на дзеяньні, якія павінны прыняць Кабінэт міністраў Украіны, міністэрства замежных спраў, юстыцыі і іншыя ведамствы.

Урад, паводле гэтага рашэньня, павінен «увесьці ажыцьцяўленьне на сталай аснове ўдакладненьня памеру стратаў, прычыненых перашкодай рэалізацыі дзяржавай Украіна на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Сэвастопаля права ўласнасьці і маёмасных правоў».

На зьнешнепалітычнае ведамства ўскладзеная, сярод іншага, адказнасьць за закуп «юрыдычных паслуг, зьвязаных з абаронай правоў і інтарэсаў Украіны».

Міністэрства юстыцыі павінна «арганізаваць прадстаўленьне прававой дапамогі грамадзянам Украіны, правы якіх, у тым лiку маёмасныя, былі парушаныя ў выніку часовай акупацыі часткі тэрыторыі Ўкраіны».

Ўкраінскі паўвостраў Крым у сакавіку 2014 году быў акупаваны войскамі Расеі, а па выніках так званага «рэфэрэндуму» 18 сакавіка Масква анексавала Крым і цяпер называе яго часткай сваёй тэрыторыі. Пераважная большасьць краінаў сьвету анэксіі не прызнала і працягвае лічыць Крым украінскім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG