Судзьдзя абвясьціў аб рашэньні адкласьці слуханьні пасьля таго, як адвакат Ісмаілавай папрасіў правесьці новы судовы працэс па справе, сьцьвярджаючы, што пракуроры праігнаравалі дакумэнты, якія пацьвярджаюць невінаватасьць падсуднай.
На мінулым тыдні дзяржаўны абвінаваўца прасіў прысудзіць Ісмаілаву да дзевяці гадоў турэмнага зьняволеньня. Запыт адваката паступіў 21 жніўня, на наступны дзень пасьля таго, як справа супраць 39-гадовай Ісмаілавай была завершана падчас закрытых слуханьняў.
Ісмаілава абвінавачваецца ў крадзяжы, ухіленьні ад выплаты падаткаў і злоўжываньні ўладай. Яна адхіляе выстаўленыя ёй абвінавачваньні, сьцьвярджаючы, што яны палітычна матываваныя і выкліканыя спробамі адпомсьціць за яе рэпартажы аб карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады Азэрбайджану. Яе арышт выклікаў шырокае асуджэньне з боку міжнародных праваабаронцаў і заходніх урадаў.