Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: вызваленьне палітвязьняў — значны прагрэс у дачыненьнях паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам


Гэта сьцвярджаецца ў супольнай заяве Вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Фэдэрыкі Магерыні і эўракамісара па эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Эўразьвязу Яганэса Гана.

У дакумэнце, у прыватнасьці, падкрэсьліваецца:

«Цяпер мы спадзяемся, што ўлады Беларусі зьнімуць усе абмежаваньні на ажыцьцяўленьне ў поўным аб’ёме іх грамадзянскіх і палітычных правоў». Аўтары заявы адзначаюць, што былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч можа быць прыкладам старанасьці і няспыннай працы дзеля дэмакратычнай будучыні краіны».

22 жніўня Аляксандр Лукашэнка «зыходзячы з прынцыпаў гуманізму», прыняў рашэньне вызваліць Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG